BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея абстраляла гуманітарную місію ААН у Херсонскай вобласці

Расея абстраляла гуманітарную місію ААН у Херсонскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандра Пракадзіна. Расейская армія атакоўвала грузавыя машыны з гуманітарным грузам з дапамогай дронаў. У абласной ваеннай адміністрацыі адзначаюць, што аўтамабілі з гуманітарнай дапамогай былі спецыяльна пазначаныя. 

Абласная ваенная адміністрацыя  Днепрапятроўскай вобласці паведамляе пра ататакі расейскіх дронаў на энергетычную інфраструктуру.  Пашкоджанні адзначаюцца на тэрыторыі транспартных і прамысловых прадпрыемстваў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, запланаваная на 17-га кастырчніка,  можа значна наблізіць заканчэнне вайны.

Чакаецца, што сёння Злучаныя штаты  зробяць важную заяву адносна паставак зброі Украіне. Паводле пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА Джуліана Уітакера, у Злучаных Штатах ёсць «магутныя» сістэмы ўзбраення, якія яшчэ не былі перададзеныя Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя