BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея абвясціла перамір’е да Дня перамогі

Уладзімір Пуцін аб’явіў перамірʼе ў дні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Паводле рашэння Пуціна, «зыходзячы з гуманітарных меркаванняў, у дні 80-й гадавіны Перамогі — з нуля гадзін з 7 на 8 траўня да нуля гадзін з 10 на 11 траўня — расейскі бок абʼяўляе перамірʼе».

Фота: РИА Новости

На гэты перыяд спыняюцца ўсе баявыя дзеянні, піша прэс служба Крамля і дадае, што ў выпадку парушэнняў перамірʼя ўкраінскім бокам Узброеныя сілы Расеі пагражаюць адказам. Расейскі бок таксама заявіў аб гатоўнасці да мірных перамоваў без папярэдніх умоў, «накіраваных на ліквідацыю першапрычын ўкраінскага крызісу, канструктыўнаму ўзаемадзеянню з міжнароднымі партнёрамі».

Рэакцыі Кіева пакуль няма. Папярэдняе абвешчанае Расеяй Велікоднае перамір’е скончылася апоўначы 21 красавіка.