Міністэрства замежных спраў Расеі заявіла, што краіна больш не лічыць сябе звязанай аднабаковым мараторыем на размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

Гэтае рашэнне было прынятае, як сцвярджаецца, у адказ на падрыхтоўку ЗША і краінамі Захаду інфраструктуры для аналагічнага ўзбраення.
У афіцыйным прэс-рэлізе МЗС РФ гаворыцца пра «знікненне ўмоў для захавання аднабаковага мараторыю».
Сёлета 10 ліпеня на саміце NATO ў Вашынгтоне было абвешчана, што ЗША пачнуць размяшчаць у Германіі дальнабойныя ўдарныя сістэмы, у тым ліку гіпергукавую зброю, у 2026 годзе.
У адказ на гэтыя планы прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква будзе лічыць сябе свабоднай ад мараторыю, калі ЗША размесцяць у Германіі высокадакладныя ракетныя комплексы.
Беларускае Радыё Рацыя






