Расея абстрэльвае Украіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сцвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Але гінуць мірныя жыхары.
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што ў выніку чарговага авіяабстрэлу Харкава загінуў адзін чалавек і 9 атрымалі раненні, чатыры з якіх шпіталізавалі з выбуховымі траўмамі.
Мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што Расея атакавала жылыя будынкі, дом і гаражны кааператыў у Кіеўскім і Халоднагорскім раёнах горада. Знішчана больш за 40 гаражоў і каля 9 аўтамабіляў.
Расея абстрэльвае Украіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сцвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Гібель мірных жыхароў і разбурэнні цывільнай інфраструктуры расейскае камандаванне не каментуе.