Уначы Расея атакавала дронамі паўднёвыя і цэнтральныя вобласці Украіны. Улады ўдакладняюць інфармацыю аб пацярпелых.

Як паведамілі ў нацыянальнай кампаніі “Укрэнерго”, у выніку ўдару пашкоджанні атрымала адна з падстанцый, ад чаго ў Крывым Рогу спажыўцы, у тым ліку прамысловыя, засталіся без электрычнасці. У Кіраваградскай вобласці, паводле мясцовых уладаў, беспілотнікі збілі ў горадзе Крапіўніцкі і ў Крапіўніцкім раёне. Папярэдне без пацярпелых. З артылерыі расейцы працягваюць абстрэльваць населеныя пункты Мікалаеўскай вобласці.
У аператыўным камандаванні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 2 лютага ўдалося збіць 11 з 24 выпушчаных Расеяй дронаў, пераважна ў межах Днепрапятроўскай, Херсонскай, Кіраваградскай і Харкаўскай абласцей.
Беларускае Радыё Рацыя






