BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея атакавала Украіну 76 беспілотнікамі

Расейскія войскі мінулай ноччу атакавалі Украіну 76 ударнымі дронамі, адной балістычнай і адной крылатай ракетамі, а таксама 5 кіраванымі ракетамі С-300. Як паведамілі ў аператыўным камандаванні Паветраных сіл Украіны, сродкамі супрацьпаветранай абароны ўдалося збіць 60 дронаў і адну ракету. 6 ракет і 16 беспілотнікаў пацэлілі ў 8 лякацыяў, найчасцей — у жылыя сектары і прадпрыемствы.

Фота: t.me/dsns_telegram

Найбольш пацярпелі Харкаўская, Данецкая, Запарожская, Херсонская вобласці і Мікалаеў. Згодна з паведамленнямі мясцовых уладаў, восем чалавек загінулі і 28 атрымалі раненні, у тым ліку шасцігадовая дзяўчынка.

Між тым, у палон ва Украіне трапіў 50-гадовы беларус Станіслаў Бялькевіч, які ваяваў на баку Расеі. У відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале галаўнога рэдактара «Цензор.Нет», палонны сцвярджае, што з’яўляецца вайскоўцам і іх адправілі на вучэнні ў Расею, а адтуль на рэальную вайну. Пацверджанняў словам мужчыны, што беларускіх вайскоўцаў цэнтралізавана адпраўляюць на вайну, няма. Бялькевіч просіць Лукашэнку паспрыяць яго вяртанню з Украіны.