Спікер украінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў “Хорціца” распавёў, што акупанты ўсімі сіламі спрабуюць справакаваць паніку ў інфармацыйнай прасторы і прымусіць ваеннае кіраўніцтва Украіны адцягнуць сілы і тэхніку з Данецкай і Луганскай абласцей на Харкаўшчыну. Аднак Сілы абароны гатовы да правакацый і кантралююць сітуацыю.
Прыгранічныя абшчыны Харкаўшчыны зараз пад узмоцненым масавым варожым абстрэлам. Ёсць параненыя і загінулыя, – інфармуе АВА.
Украінскага блогера, маркетолага Андрэя Шараўскага асабліва турбуе недахоп зброі на полі бою, мабілізацыя ў тым ліку выехаўшых па-за межы Украіны грамадзянаў і абарона лініі фронту.
-Зараз усе канцэнтруюць увагу на тым, што Расея рыхтуе новы наступ. І ў сувязі з тым, што зброя вельмі доўга не даходзіла, мы ў вельмі крытычнай сітуацыі. Але я спадзяюся на лепшае, і дарэчы, ёсць інфармацыя ад людзей, якія зараз на фронце, што снарадаў стала больш.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо звыш 2 гадоў. Не выключана, што расейскі наступ адбудзецца напачатку лета.
Беларускае Радыё Рацыя