Расейскі бок пацвердзіў гатовасць да перамоваў з Украінай без усялякіх папярэдніх умоў. Прынамсі, гэта агучыў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітры Пяскоў, гаворачы пра сустрэчу Уладзіміра Пуціна са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам.

Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі працягвае перамовы з лідарамі краінаў-саюзнікамі ў Ватыкане. Больш за гадзіну ішла гутарка з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, адбылася размова з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Чакаецца, што Зяленскі таксама правядзе сустрэчы з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні і кіраўніцай Еўракамісіі Урсуляй фон дэр Ляен. Але галоўнай сустрэчай стаў 15-хвілінны тэт-а-тэт з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам, які абодва бакі ацанілі станоўча.
Свой каментар у ФБ даў і галоўны дарадца Свяланы Ціханоўскай Франак Вячорка: «Такія сустрэчы, з досведу, бываюць самымі прадуктыўнымі. Нават калі на палях. Нават калі кароткія (нават 10-15 хвілін, асабліва з прэзідэнтам ЗША – гэта ўжо нямала). Час абмежаваны і адразу пераходзіш да справы. Вельмі добры знак”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: РИА Новости






