BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея і Беларусь праводзяць ІІ этап вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй

Пытанні сумеснай падрыхтоўкі войскаў РФ і Беларусі «да баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі» будуць адпрацоўваць на другім этапе адпаведных вучэнняў, пра пачатак якіх 11 чэрвеня паведаміла Міністэрства абароны Расеі.

Напярэдадні пра ўдзел вайскоўцаў з Беларусі ў другім этапе вучэнняў расказаў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Расейскае міністэрства падкрэсліла, што другі этап вучэнняў пачаўся па распараджэнні кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна.

Міністэрства апублікавала кадры, на якіх відаць падрыхтоўку аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» і палёты як мінімум трох знішчальнікаў МіГ-31 і двух далёкіх бамбавікоў «Тупалеў» Ту-22.

Беларускае Радыё Рацыя