Міжнароднае агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) паведаміла, што Расея і Украіна пагадзіліся на абмежаванае лакальнае спыненне агню каля Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Гэта неабходна, каб адрамантаваць апошнюю рэзервовую лінію электразабеспячэння АЭС, заявіў генеральны дырэктар агенцтва Рафаэль Гросі.
Рэзервовая лінія напружаннем 330 кВ была пашкоджаная 2 студзеня падчас баявых дзеянняў. З таго часу Запарожская АЭС працуе толькі за кошт асноўнай лініі 750 кВ. Украінскія энергетыкі плануюць пачаць рамонт у найбліжэйшы час, а місія МАГАТЭ ўжо накіравалася ў прыфронтавую зону, каб назіраць за працэсам.






