BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея ізноў атакавала Украіну ракетамі і дронамі

У ноч на нядзелю 17 снежня Расея ізноў атакавала Украіну ракетамі і дронамі.  Паветраныя сілы Украіны паведамляюць, што збілі 20 «шахедаў» і адну авіяцыйную кіраваную ракету Х-59. У Адэскай вобласці адзін са збітых дронаў упаў на прыватны дом і выклікаў пажар. Загінуў чалавек — як мяркуецца, гаспадар дома.

Ракеты і беспілотнікі запускалі з анексаванага Крыма і з акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі Херсонскай вобласці, іх знішчылі над Адэскай, Херсонскай, Запарожскай і Хмяльніцкай абласцямі.

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што за ноч расейская СПА перахапіла і знішчыла 33 беспілотныя лятальныя апараты над тэрыторыямі Ліпецкай, Растоўскай і Валгаградскай абласцей, а пазней — яшчэ два над Валгаградскай вобласцю. Звестак пра пацярпелых і разбурэнні не прыводзіцца.

Расея абстрэльвае Украіну практычна кожны дзень, аднак у параўнанні з мінулай зімой інтэнсіўнасць ракетных нападаў знізілася, а працэнт ракет, якія збіваюцца, вырас. Масіраваныя напады ўкраінскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Расеі — з’ява адносна новая.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: GettyImages