Украінскія маніторынгавыя каналы паведамляюць аб запушчаных крылатых і балістычных ракетах, выбухах у раёне Кіева ды іншых месцах.

Акрамя таго, паступаюць паведамленні аб запуску аэрабалістычных ракет “Кінжал” з самалётаў МіГ-31.
Украінскія вайскоўцы паведамляюць, што ў паветры знаходзяцца шэсць расейскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў, якія ўжо выпусцілі ракеты.
У сваю чаргу ў Смаленскай вобласці ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтабазе, там успыхнуў пажар. Мясцовы губернатар сцвярджае, што ўсе дроны былі збітыя, а пажар узнік ад абломкаў.
У Крыме паветраныя і марскія беспілотнікі атакавалі раён Севастопаля; інфармацыі аб наступствах пакуль няма.
Адносна Краснадарскага краю расейскія маніторынгавыя каналы паведамлялі аб выбухах у раёнах Туапсэ і Наварасійска, гэта значыць на беразе Чорнага мора, а таксама ў раёне Ейска на беразе Азоўскага мора. Інфармацыі пра наступствы таксама няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Здымак ілюстрацыйны