Намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што краіна не пойдзе на саступкі па прынцыповых для іх пытаннях.

«Ні пра якія саступкі, ні пра якую здачу нашых падыходаў да ключавых момантаў развязання задач, якія стаяць перад намі, не можа быць гаворкі», – цытуе Рабкова Іnterfax.
Таксама ён адзначыў, што розныя элементы праекта дакументу з’яўляюцца толькі базай для выніковага пагаднення, пра што раней казаў Уладзімір Пуцін.
«Мы не гатовыя абмяркоўваць некаторыя дэталі таго, што адбываецца, у тым ліку розныя версіі гэтага «мірнага плана» публічна. Урэшце, неабходныя час і ўвага для таго, каб працягнуўся працэс дыялогу», – дадаў намеснік міністра.
Тым часам план спынення вайны паміж Расеяй і Украінай, які прапанавалі ЗША, дапрацаваны пасля прапановаў бакоў, але ў ім засталося «некалькі спрэчных пунктаў», заявіў учора прэзідэнт ЗША Доналд Трамп у сацсетцы Truth Social.
Беларускае Радыё Рацыя




