
фота з сайту Gov.pl
Расея аб’явіла пра адкліканне згоды на працу Консульства Польшчы ў Калінінградзе. Пра гэта гаворыцца ў ноце расейскага МЗС, перададзенай часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Расеі.
Консульства спыніць працу 29 жніўня. Як гаворыцца ў заяве МЗС РФ, «гэты крок выкліканы неабгрунтаванымі і варожымі дзеяннямі польскага боку, якія выявіліся ў скарачэнні з надуманых прычын расейскай консульскай прысутнасці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча».
Як вядома, улады Польшчы ў траўні вырашылі закрыць консульства РФ у Кракаве. Гэта адбылося пасля таго, як следчыя ўстанавілі, што да падпалу гандлёвага цэнтру Marywilska44 у Варшаве маюць дачыненьне расейскія спецслужбы. Цяпер МЗС Польшчы заявіла, што «адэкватна адкажа» на рашэнне Расеі закрыць польскае консульства ў Калінінградзе.





