BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея пачала кідаць салдат КНДР на штурмы

Ёсць звесткі пра тое, што Расея пачала прымяняць значную колькасць салдат з Паўночнай Карэі на штурмах, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 14 снежня, пра гэта піша unian.net.

Фота: ТАСС/АР/Ahn Young-joon

Паводле Зяленскага, расейцы ўключаюць іх у зводныя падраздзяленні і выкарыстоўваюць у аперацыях пакуль толькі ў раёнах Курскай вобласці, аднак, ужо ёсць інфармацыя, што паўночнакарэйцаў пачнуць прымяняць і на іншых участках фронту.

“Страты сярод гэтай катэгорыі ўжо прыкметныя, – заявіў Зяленскі. – Фактычна Масква ўцягнула ў гэтую вайну яшчэ адну дзяржаву, прычым залучыла максімальна. І калі гэта не эскалацыя, то што тады эскалацыя, пра якую многія казалі? Менавіта Пуцін робіць крокі, якія пашыраюць і якія працягваюць гэтую вайну”.

Прэзідэнт Украіны папярэдзіў, што Пуцін хоча, каб і ў Азіі дадалося праблем, бо менавіта для гэтага, на яго думку, “расейцы вучаць Паўночную Карэю сучаснай вайне”.