1416 дзень расейска-ўкраінскай вайны. У Кіеўскай вобласці з-пад завалаў выратавалі цэлую сям’ю : маці, бацьку, бабулю і пяцігадовага дзіцяці. Усім аказалі медыцынскую дапамогу, цяпер яны ў лякарні, паведамляе УНІАН.

Па словах ратавальнікаў, у ноч на 9 студзеня войска РФ атакоўвала амаль усе раёны Кіеўшчыны. Загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку медык, які аказваў дапамогу пацярпелым.
Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі пацвердзіла выкарыстанне ракетнага комплексу «Арэшнік» падчас атакі на Украіну гэтай ноччу. Паводле ведамства, гэта быў адказ на атаку па рэзідэнцыі прэзідэнта РФ, доказаў якога Расея так і не прадставіла.
Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты могуць быць гатовыя абараняць Украіну ў выпадку новай агрэсіі РФ, але адзначыў, што ЗША не будуць галоўным удзельнікам магчымай ваеннай падтрымкі. Ягоныя словы прыводзіць агенцыя “Уніан”.
Беларускае Радыё Рацыя






