Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што пасля Харкаўшчыны расейскі войскі пачнуць наступ з поўначы на Сумскую вобласць.
У інтэрв’ю амерыканскаму выданню The New York Times Буданаў сказаў, што на Харкаўшчыне становішча «на мяжы», «з кожнай гадзінай сітуацыя набліжаецца да крытычнай». Паводле яго, Расея такім чынам хоча адцягнуць украінскія сілы на харкаўскі і сумскі кірункі з іншых участкаў фронту і пакуль дасягае сваёй мэты.
«Усе нашы сілы або тут, або ў Часавым Яры», — сказаў Кірыл Буданаў, маючы на ўвазе населены пункт у Данецкай вобласці, які расейскія войскі атакавалі цягам некалькіх апошніх тыдняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pravda.com.ua