BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея павінна выплаціць Украіне каля 500 мільярдаў еўра

фота ілюстрацыйнае

Расея павінна выплаціць Украіне каля 500 мільярдаў еўра кампенсацыі шкоды, і да гэтага Маскве не варта падаваць доступ да замарожаных актываў. Такую заяву нямецкага канцэлера Фрыдрыха Мэрца апублікаваў рэсурс Deutschlandfunk.

Тым часам Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Дональд Трамп упершыню з моманту вяртання на пасаду прэзідэнта ЗША адправіць зброю Украіне ў адпаведнасці з прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі. Да гэтага адміністрацыя дзейнага прэзідэнта ЗША адпраўляла ваенную дапамогу, якая была ўхвалена яшчэ пры папярэдняй адміністрацыі.
Дадзены крок сведчыць пра новую цікавасць Трампа да абароны Украіны, адзначае агенцтва. Каманда Трампа вызначыць, якая зброя з амерыканскіх арсеналаў будзе адпраўлена ва Украіну ў адпаведнасці з прэзідэнцкім правам на скарачэнне запасаў. Магчымы кошт пастаўкі можа скласці каля $300 мільёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя