BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея павялічвае колькасць тэхнікі і перагрупоўвае войскі

Сітуацыя на ўкраінскім фронце. Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандр Сырскі расказаў, што расейцы працягваюць інтэнсіўныя наступальныя дзеянні на Купянскім і Бахмуцкім кірунках і перагрупоўваюцца на Ліманскім напрамку.

Камандучы канстатуе, што ў цэлым праціўнік павялічыў выкарыстанне тэхнікі падчас наступаў для падтрымкі пяхоты. Для штурмаў актыўна прыцягваюцца падраздзяленні сфармаваныя з былых злачынцаў “шторм Z” і “Шторм V”.

Паводле Сырскага, акупанты прадаўжаюць перакідваць рэзервы з іншых кірункаў.

“Нашы воіны, нягледзячы на складаныя ўмовы, мужна трымаюць абарону і не даюць ворагу ісці наперад”, — падкрэсліў камандуючы.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Генштаб УСУ