BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея перакідае падраздзелы з данецкага на курскі кірунак

Вайна ва Украіне. Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) заўважылі, што Расея перакідае на курскі кірунак падраздзелы, якія ваявалі на лініі фронту ў Данецкай вобласці.

«Расейскае вайсковае камандаванне магло таксама перадыслакаваць падраздзелы, якія раней прызначаліся для ўзмацнення франтавых частак у тылавых раёнах Данецкай вобласці, і такая перадыслакацыя магла паўплываць на тэмп расейскіх наступальных аперацыяў у прыярытэтных для расейскіх вайскоўцаў сектарах», — мяркуюць эксперты.

Паводле іх, расейскія войскі могуць перайсці ў рэжым «кароткачасовага зацішша» перад аднаўленнем наступальных аперацыяў у адным з трох сектараў — Часавым Яры, Тарэцку ці Пакроўску.

У той жа час у ISW адзначылі, што расейскія ўлады, імаверна, у значнай ступені абапіраюцца на прызыўнікоў і некаторыя рэгулярныя і нерэгулярныя вайсковыя падраздзелы з менш важных участкаў лініі фронту.

Эксперты на падставе аналізу заяваў і геалакаваных відэаматэрыялаў за 13 жніўня прыйшлі да высновы, што ўкраінскія войскі дзейнічаюць прыкладна ў 41 паселішчы Курскай вобласці. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ўкраінцы «кантралююць» 74 населеныя пункты гэтага расейскага рэгіёну.

Тым часам, як стала вядома, у Кіеў прыбыў памочнік дзяржсакратара ЗША Блінкена па справах Еўропы і Еўразіі – АП Украіны.

Абмеркавалі сітуацыю на полі бою і “статус дамоўленасцяў у абароннай сферы”.

Крыніца: “Свабода”