Узброеныя сілы Украіны кантралююць 1294 квадратныя кіламетры ў Курскай вобласці, узяўшы пад кантроль 100 населеных пунктаў рэгіёну, заявіў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, піша РБК-Украіна.

Па словах галоўнакамандуючага, украінскія вайскоўцы працягваюць прасоўвацца наперад. На сённяшні дзень падчас аперацый у Курскай вобласці яны, сцвярджае Сырскі, узялі ў палон 594 расейскіх вайскоўца.
– Курская аперацыя адцягнула значную колькасць вайскоўцаў [РФ]. На цяперашні момант мы можам канстатаваць, што каля 30 тысяч вайскоўцаў ужо перакінута на Курскі кірунак, і гэтая лічба расце, — заявіў Сырскі.