710-ы дзень вайны. Расея плануе весці вайну ва Украіне яшчэ 3-4 гады. Пра гэта сведчыць узмоцненае развіццё яе ваеннай вытворчасці, – піша The Telegraph.

Краіна-агрэсар ператварае былыя гандлёвыя цэнтры, пякарні ды іншую грамадзянскую інфраструктуру ў заводы па вытворчасці ўзбраення. З лютага 2022-га Расея на 560% павялічыла вытворчасць танкаў, баявых машын пяхоты на 360%, а БТР – на 350%.
The Telegraph адзначае, што расейскія акупанты маюць намер вырабляць 2 мільёны артылерыйскіх снарадаў у год, аднак пакуль што маштабы вытворчасці не дазваляюць атрымаць дастаткова для сёлетняга наступу.
Тым часам, Украіна і Літва дамаўляюцца аб агульнай вытворчасці дронаў для УСУ. Як адзначыў кіраўнік украінскага МЗС Украіны Дзмітро Кулеба, ва Украіны ёсць магчымасці маштабавання вытворчасці, а ў Літвы – тэхналогіі.
Беларускае Радыё Рацыя