Расея ракетамі атакавала Запарожжа. Удар расейцы нанеслі вечарам у нядзелю, ратавальнікі надалей разбіраюць завалы.

Паводле апошніх лічбаў, якія прывёў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў, пацярпелі 13 чалавек. Сярод параненых — сем жанчын, пяць мужчын і 15-гадовы падлетак. Абстрэл адбыўся прыкладна а 23-й гадзіне 22 верасня. Пашкоджана або разбурана 13 жылых дамоў, дзве навучальныя ўстановы і некалькі машын.
Агулам за суткі расейскія вайскоўцы нанеслі 363 удары па 12-ці населеных пунктах Запарожскай вобласці, паступіла 95 паведамленняў аб разбурэнні жылых дамоў і аб’ектаў інфраструктуры. Шмат будынкаў пашкоджаныя выбуховай хваляй, у некаторых месцах пачаліся пажары.
Беларускае Радыё Рацыя