Расейскія войскі збіраюцца каля Данецкай вобласці і рыхтуюцца да маштабнага наступу, паведамляе Інстытут вывучэння вайны.
Расея пашырае свой плацдарм на паўночны ўсход ад Ліману і стварае ўмовы для захопу Баравой і Ліману найбліжэйшымі месяцамі. На цяперашні момант расейскія войскі прасунуліся на паўночны захад ад Навалюбаўкі і верагодна захапілі гэтае паселішча, адзначае ISW. Пры гэтым, паводле звестак аўтараў справаздачы, на асобных участках суадносіны сілаў дасягаюць 10:1 на карысць РФ. Расея актыўна папаўняе страты і пры гэтым не выводзіць падраздзяленні на адпачынак.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што Расея рыхтуе наступ на яшчэ дзве ўкраінскія вобласці – Сумскую і Харкаўскую, і выведка пацвярджае гэтую інфармацыю. У ноч з 1 на 2 красавіка Харкаў быў масавана абстраляны расейскімі дронамі. У самой Расеі распачаўся маштабны набор у войска.
Беларускае Радыё Рацыя






