BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея сабрала буйную групоўку для наступу ў Курскай вобласці

Расея сабрала буйную групоўку ў дзясяткі тысяч чалавек, у тым ліку нядаўна прыбылых паўночна-карэйскіх салдат, для правядзення наступу на ўкраінскія пазіцыі ў Курскай вобласці ў бліжэйшыя дні, паведаміў CNN амерыканскі чыноўнік.

Фота: dddkursk.ru

Адзін з украінскіх камандзіраў таксама казаў у інтэрв’ю СNN напярэдадні, што паўночнакарэйскія войскі бяруць удзел у непасрэдных баявых дзеяннях у Курску, а таксама ў абарончых аперацыях у суседняй Белгародскай вобласці Расеі і на занятых Расеяй тэрыторыях. «У бліжэйшай перспектыве гэтыя групы будуць непасрэдна ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Высокая верагоднасць іх з’яўлення і на занятых тэрыторыях Украіны», – заявіў камандзір.