BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея ўдарыла па энергетыцы Украіны

Расейскія войскі ўсю ноч 22 кастрычніка атакавалі ўкраінскую энергетычную сістэму. Некалькі рэгіёнаў засталіся без святла, ёсць загінулыя. Вядома аб ударах у цеплаэлектрацэнтралі, ГЭС і электрападстанцыі. Аварыйна адключаюць электрычнасць у Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Сумскай, Кіеўскай, Запарожскай, Адэскай ды іншых абласцях Украіны.

Чарнігаў. Фота УНІАН

Паводле ўладаў Кіева, у выніку расейскай атакі пацярпелі чатыры раёны сталіцы:  у месцах удараў пачаліся пажары. Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў аб двух загінулых і 18 пацярпелых, у тым ліку чацвярых дзецях. 

У Кіеўскай вобласці расейскія войскі ўдарылі па энергетычнай інфраструктуры і жылым сектары. Чатыры чалавекі загінулі, у тым ліку 38-гадовая жанчына і двое яе дзяцей — шасцімесячнае немаўля і 12-гадовая дачка.

Разбурэнні і 12 параненых — у Сумскай вобласці. Ад абстрэлаў моцна пацярпелі Запарожская, Чарнігаўская, Днепрапятроўская, Кіраваградская, Палтаўская, Вінніцкая, Чаркаская і Адэская вобласці.