Расея ўпершыню выкарыстала ва Украіне звышцяжкую авіябомбу ФАБ-3000. Пра гэта паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых дадзеных Юльян Ропке.

20 чэрвеня з’явіліся паведамленні, што на сяло Ліпцы Харкаўскай вобласці расейцы скінулі трохтонную бомбу ФАБ-3000 М-54 з кіраваным модулем планавання і карэкцыі. Цяжкая бомба масай 3 тоны (баявая частка 1,2 тоны) упала за 15 метраў ад будынка «Новай пошты», але ўсё адно нанесла яму сур’ёзную шкоду», — адзначыў Рэпке.
Расейскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які апублікаваў відэа з ФАБ-3000, піша, што гэта «першае баявое прымяненне ў гісторыі чалавецтва бомбы такога калібру». Радыус паражэння такой бомбы складае 230 метраў, аскепкі захоўваюць сваю забойную сілу на далёкасці 1240 метраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот відэа: Flightbomber






