BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея вывела з Беларусі зенітныя сістэмы, каб абараніць Маскву

Расейцы вывелі з Беларусі зенітныя сістэмы С-300 і С-400. Яны былі размешчаныя ў Гомельскай вобласці каля мяжы паміж Беларуссю і Украінай з 2022 года.

Пра гэты вывад зенітных сістэм з тэрыторыі Беларусі паведаміла ўкраінская маніторынгавая група CyberBoroszno пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў. Украінскія аналітыкі кажуць, што ваенную тэхніку перакідваюць у Маскву на час ваеннага парада 9 мая — для абароны горада.

Як паведамлялася раней, мінулай ноччу Расею масава атакавалі дроны. Мінабароны РФ заявіла пра 105 збітых беспілотнікаў. Над Масквой было зафіксавана каля двух дзясяткаў дронаў. У сувязі з атакай на тэрыторыі Расеі прыпынялася праца 13-ці аэрапортаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Мінабароны Беларусі