BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея заявіла пра завяршэнне “пасхальнага перамір’я”

Расея заявіла пра завяршэнне “пасхальнага перамір’я”. Расейскае міністэрства абароны абвесціла пра аднаўленні баявых дзеянняў, заявіўшы, што іх войскі “строга выконвалі рэжым цішыні”. Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што за суткі расейцы здзейснілі амаль 3 тысячы нападаў, фактычна цалкам ігнаруючы ўласную заяву пра спыненне агню.

Фота:  Shutterstock

Беларускі блогер, сузаснавальнік выдання «Беглый в Украину» Сяргей Прохараў зазначае, што перамоўны працэс пакуль што выглядае дзіўным і несправядлівым, гэта хучэй гульня палітычных лідараў, якія спрабуюць высветліць паміж сабою адносіны. Канрэтных вынікаў за некалькі месяцаў па ўкраінскаім пытанні так дасягнута і не было.

– Калі вы маеце на ўвазе тое, што адбываецца на фоне гэтых гульняў Пуціна з Трампам, то я думаю, што не толькі ва Украіне, але і ва ўсім свеце людзі бачаць, што ўкраінскі бок ад гэтага працэсу, як ні дзіўна, хочуць адхіліць. Праводзячы перамовы, на якіх вырашаецца лёс Украіны, Трамп зараз ладзіць іх з Пуціным.

За нядзелю, 20 красавіка, па лініі фронту адбылося 80 баявых сутыкненняў і 36 баёў – на Пакроўскім накірунку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя