Пасля аналагічнай дамовы з Паўночнай Карэяй Пхеньян адправіў свае войскі ратаваць расейцаў пад Курскам.

Прэзідэнт Ірана прыбыў у Маскву, каб падпісаць дакументы / кадр з відэа.
Іран і Расея заключылі “Дагавор аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве”, які датычыцца ў тым ліку абароннай сферы. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва ТАСС.
Дакумент па выніках перамоваў у Крамлі падпісалі прэзідэнты дзвюх краін – Масуд Пезешкіан і Уладзімір Пуцін. Як паведамляецца, дагавор замацоўвае статус краін як “стратэгічных партнёраў” і вызначае “прававыя рамкі для далейшага развіцця супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву”.
Па словах іранскіх і расейскіх афіцыйных асоб, дамова тычыцца ўсіх сфер, уключаючы ваенную, энергетычную, фінансавую, навуковую і гэтак далей.
Як піша Reuters, падчас сустрэч з Пуціным прэзідэнт Ірана заявіў, што іх краіны змогуць дамовіцца аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Іране. Аднак не ўдакладняецца, ці ідзе размова аб дабудове ўжо часткова ўведзенай у эксплуатацыю АЭС у Бушэры, ці аб новым аб’екце.






