
Фота ілюстрацыйнае: Ігор Клименко | МВС / Telegram
1342 дзень паўнамаштабнай украінска-расейскай вайны. Расейскі беспілотнік ударыў па мікрааўтобусе з мірнымі жыхарамі ў раёне Нікалаеўскай грамады Сумскай вобласці, паведаміла абласная ваенная адміністрацыя. Колькасць пацярпелых ужо павялічылася да дзесяці чалавек, паведамляе абласная ваенная адміністрацыя. Сярод параненых — дзеці 15 і 8 гадоў. Паводле медыкаў, адзін дарослы і адно дзіця знаходзяцца ў цяжкім стане, і лекары змагаюцца за іх жыццё.
У выніку серыі ўдараў пашкоджана дамба Белгарадскага вадасховішча на Се́рскім Донцы, на поўнач ад Валчанска. Ровень вады знізіўся мінімум на метр, але ніжэй па цячэнні — затапленне пазіцый расейскіх войскаў. Расейскі губернатар Вячаслаў Гладкоў заклікаў жыхароў да эвакуацыі. Сітуацыя ў рэгіёне застаецца нестабільнай. Белгарадскае вадасховішча значна меншае за Кахоўскае, таму маштаб разбурэнняў і магчымыя наступствы будуць лакальныя і не нясуць пагрозы маштабнай катастрофы, перадаюць мясцовыя паблікі.
Ратавальнікі завяршылі працы па ліквідацыі наступстваў расейскага ўдару па шматпавярхоўцы ў Дняпроўскім раёне Кіева, а таксама на дзвюх іншых лакацыях, якія былі абстраляныя 25 кастрычніка. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з гэтай нагоды ўчора ўвечары звярнуўся да суайчыннікаў.
За мінулы тыдзень супраць Украіны Расея выкарыстала 1200 ударных дронаў і 50 ракет розных тыпаў.






