Паводле апошніх звестак, у выніку камбінаванага ўдару расейцаў дронамі і ракетамі па Украіне, у Кіеве загінулі чатыры чалавекі, піша “Уніан” са спасылкай на мэра горада Віталя Клічко.

Як піша граданачальнік у сваім тэлеграм-канале, 16 пацярпелых дастаўлены ў шпіталі.
На працягу ночы Клічко, як і кіраўнік вайсковай адміністрацыі Кіева Цімур Ткачэнка, паведамляў у Тэлеграме пра «падзенне абломкаў» у розных месцах Кіева.
Іншыя кіеўскія тэлеграм-каналы паведамлялі пра магутныя выбухі пры ўдарах балістычнымі ракетамі, а да таго, падчас налёту «шахедаў», пісалі пра перабоі з электрычнасцю ў левабярэжнай частцы горада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ua.depositphotos.com






