BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея зноў ударыла дронамі па ўкраінскай Адэсе

Расея ўдарыла дронамі па Адэсе: пацярпеў адзін чалавек, пашкоджаны дамы, крамы і машыны.

Паводле кіраўніка Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Кіпера, на некаторых лакацыях узніклі пажары. Папярэдне – пацярпеў адзін чалавек.

Як затым распавёў гарадскі галава Адэсы Генадзь Труханаў, пацярпеламу аказваецца неабходная медычная дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі ніхто не загінуў.

Беларускае Радыё Рацыя