BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея зноў ударыла па энергетыцы Украіны

ракеты і дроны

фота ілюстрацыйнае

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што пасля расейскіх начных удараў па энергетычнай інфраструктуры ўлады горада змушаныя адключыць ацяпленне ў 820 дамах, «якія сілкуюцца ад адной з самых вялікіх ЦЭЦ».

“Удары ідуць мэтанакіравана па энергетычнай інфраструктуры, – піша мэр Харкава ў сваім тэлеграм-канале. – Мэта відавочная: нанесці ёй максімальныя разбурэнні і пакінуць горад без цяпла ў моцны мароз».

Тым часам Украінская служба Бі-бі-сі перадае, што пасля першых удараў па Кіеве балістычнымі ракетамі ў многіх раёнах сталіцы знікла цеплазабеспячэнне і святло.

Ва Украіне цяпер самая халодная ноч зімы і тэмпература ў Харкаве і Кіеве апусцілася да 20 градусаў марозу.