Вайна ва Украіне. ЗША абвінавацілі Расею ў парушэнні міжнароднай забароны на выкарыстанне хімічнай зброі праз выкарыстанне супраць украінскіх вайскоўцаў задушлівага рэчыва хларапікрын. Рэчыва ўваходзіць у спіс рэчываў, забароненых Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі.

“Гэта быў не адзінкавы выпадак” – адзначаецца. Выкарыстанне хларапікрыну, «верагодна, было абумоўлена жаданнем … выцесніць украінскія сілы з умацаваных пазіцый і атрымаць тактычную перавагу на полі бою», гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША.
Хларапікрын – гэта вельмі раздражняльнае і смяротна небяспечнае хімічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца, сярод іншага, для падаўлення беспарадкаў. Ён уключаны ў спіс рэчываў, забароненых Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), створанай для кантролю за выкананнем канвенцыі.
Беларускае Радыё Рацыя






