BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея зноў выкарыстала прастору Беларусі для атакі па Украіне

ракеты

фота ілюстрацыйнае

У ноч на 3 лютага паветраную прастору Беларусі перасекла расейская балістычная ракета. Пра гэта паведамляе выданне «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы.

“Адна з расейскіх балістычных ракет праляцела над Гомельскім раёнам ноччу 3 лютага каля 2.40”, – паведаміла выданне.

Нагадаем, што Расея ў ноч на 3 лютага нанесла масіраваны ўдар па Украіне, у першую чаргу, па энергетычнай інфраструктуры. Пад атаку ў моцны мароз трапілі Кіеў і Харкаў.