Аб’ектам чарговага наступу Расеі можа стаць горад Тарэцк Данецкай вобласці. Так мяркуюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

Магчымае наступленне на Тарэцк, які да вайны налічваў 30 тысяч жыхароў, будзе праводзіцца з паўднёвага фланга. На такі сцэнар паказвалі б цяперашнія дзеянні расейцаў, якія рухаюцца прыкладна каля 15-ці кіламетраў на поўдзень ад горада. За апошнія дні расейская армія заняла там некалькі гарадоў і ўклінілася на падкантрольныя Ўкраіне тэрыторыі.
«Перад галоўнай атакай расейцам спатрэбіцца паўза, каб згрупаваць сілы і перакінуць дадатковыя войскі», — чытаем у аналізе ISW.
На думку аналітыкаў, магчымае ўзяцце Тарэцка палегчыць расейцам наступ на іншы горад — Часів Яр, які ўяўляе сабой крэпасць, якая блакуе захоп усёй Данецкай вобласці. Ці ўдасца ўкраінцам спыніць наступ расейцаў, шмат у чым залежыць ад таго, наколькі хутка абяцаныя Захадам новыя партыі зброі паступяць да ўкраінскіх войскаў на фронце.