BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейцы рыхтуюцца да магчымай высадкі ўкраінскіх дэсантнікаў у Крыме

837-ы дзень вайны. Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнай агрэсіі дасягнулі амаль 520 тысяч. За суткі паказчык вырас на 1270. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны. 

Тым часам акупанты рыхтуюцца да магчымай высадкі ўкраінскіх дэсантнікаў у Крыме. Пра гэта паведаміў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў. Паводле яго слоў, летась у Крыме было вельмі інтэнсіўнае будаўніцтва фартыфікацый і тады расейцы чакалі, што УСУ будуць наступаць з Херсонскай вобласці. 

У апошнія месяцы ўкраінскія абаронцы больш білі па аб’ектах СПА ворага і лагістыцы, таму акупанты ўмацоўваюць фартыфікацыі з мора, баючыся высадкі дэсанта. Прытым значная колькасць караблёў Чарнаморскага флоту Расіі перабазіраваная ў парты на тэрыторыі самой Расіі, сказаў Чубараў.

Беларускае Радыё Рацыя