
фота ілюстрацыйнае
Уладзімір Зяленскі назваў даты наступных трохбаковых сустрэчаў між украінскім, амерыканскім і расейскім бакамі – 4 і 5 лютага ў Абу-Дабі. Зяленскі падкрэсьліў, што Украіна гатова да прадметнай размовы і зацікаўлена ў тым, каб вынік гэтых перамоваў наблізіў рэальнае і дастойнае заканчэнне вайны.
Тымчасам ў нядзелю, Расейцы ўдарылі дронамі побач са службовым аўтобусам з шахцёрамі ў Паўлаградскім раёне ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, загінулі найменш 15 чалавек. Яшчэ сямёра шпіталізаваныя з раненнямі, паведамляе euronews.
Старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхась Валынец паведаміў, што мэтай удару расейцаў было вуглездабыўнае прадпрыемства, побач з якім знаходзіўся аўтобус з працаўнікамі шахты. Паводле яго звестак, расейскія вайскоўцы выпусцілі па прадпрыемстве 4 БПЛА тыпу “Шахед”.
Некалькі гадзін раней расейцы атакавалі Запарожжа. Пад ударам апынуўся радзільны дом. Мясцовыя ўлады паведамляюць аб шасці пацярпелых, сярод якіх дзіця.






