BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейская апазіцыя заклікае захоўваць дапамогу Украіне

Калі ўкраінскі бок прайграе, то гэта будзе горш для расейскай апазіцыі. Таму іх намаганні ў эміграцыі павінны быць сканцэнтраваныя на тым, каб дапамога Украіне як мінімум заставалася на тым жа самым роўні, як і была, — перакананы сябра незарэгістраванай Лібертарыянскай партыі Расеі, магістрант філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэту ў Празе Станіслаў Рудкоўскі:

Мы — прыхільнікі таго, каб Украіне надавалася вайсковая помач. Сама Украіна мае меркаваць, на якіх умовах яна пагодзіцца на перамір’е ці мір з пуцінскай Расеяю. Я ў мір з пуцінскаю Расеяю не веру. Я ўважаю, што магчыма замарозка канфлікту, мажліва нейкае перамір’е. Гэта, мабыць, мажліва. Але пытанне зноў жа, пагодзіцца на гэта пуцінская Расея ці не.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Станіслаў Рудкоўскі перакананы, што пакуль у Расеі даступныя сацыяльныя сеткі ці ютуб, расейскай апазіцыі варта выкарыстоўваць такія каналы сувязі з тымі, хто застаецца на радзіме. І праз іх даносіць сваю антываенную пазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя