Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнае агрэсіі перавысілі 436 тыс. За суткі паказчык вырас на 900. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны.

Мінулай ноччу расейская ракета заляцела ў паветраную прастору Польшчы. Пра інцыдэнт паведаміла польскае аператыўнае камандаванне. У паведамленні вайскоўцаў гаворыцца аб крылатай ракеце, запушчанай далёкай авіяцыяй РФ». У паветра быў узняты знішчальнік F-16. Расейская ракета знаходзілася ў польскай паветранай прасторы 39 секунд у раёне горада Асярдуў (гэта Люблінскае ваяводства). Усяго ўначы Расея запусціла па Украіне 29 крылатых ракет і 28 дронаў-«шахедаў».
Беларускае Радыё Рацыя






