Вайна ва Укріане. У ноч на нядзелю, 17 сакавіка, беспілотнікі атакавалі яшчэ шэраг аб’ектаў на тэрыторыі Масквы і ў расейскіх рэгіёнах. Атака ахапіла агулам шэсць рэгіёнаў, у прыватнасці сталічны, паведамляюць украінскія СМІ.
Паводле слоў мэра расейскай сталіцы Сяргея Сабяніна, супрацьпаветраная абарона збіла два беспілотнікі ў Дамадзедаве, а таксама па адной у Раменскай і Ступінскай гарадскіх акругах. «На месцы падзення абломкаў, паводле папярэдніх звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма. Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі экстранных службаў», – заявіў Сабянін. Пазней з’явіліся паведамленні, што ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ўспыхнуў пажар пасля нападу дронаў.

Расейскі Белгарад зноў атакаваны ракетамі. Паведамляецца, што снарад патрапіў у прыватны сектар. Пашкоджаны адзін дом, там пачаўся пажар. Паводле Мінабароны Расеі, дроны ЗСУ атакавалі ноччу 8 абласцей. Два беспілотніка, якія ляцелі на Маскву, былі знішчаны СПА ў Дамадзедава. У чарговы раз быў атакаваны НПЗ, цяпер у Славянску-на-Кубані.
Як паведамляе агенцтва УНІАН, украінскія беспілотнікі працягваюць наносіць удары па расейскіх НПЗ на амаль 1000 км углыб расейскай тэрыторыі. Нядаўна ўкраінскія беспілотнікі-камікадзэ атакавалі адразу два расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў Самарскай вобласці РФ, а гэта не менш чым за 900 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны.
Варта нагадаць, што ў Расеі сёння заключны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. У Беларусі таксама адкрыліся ўчасткі для галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя






