BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскі «Газпром» спыніў пастаўкі газу ў Аўстрыю

Расейская карпарацыя «Газпром» раніцай 16 лістапада спыніла пастаўкі газу аўстрыйскаму энэргетычнаму прадпрыемству OMV, паведаміў канцлер Аўстрыі Карл Нэхамэр.

Пры гэтым аўстрыйскі канцлер дадаў, што «падземнае сховішча газу ў краіне запоўненае» і што ў Аўстрыі ёсьць «надзейныя пастаўкі» альтэрнатыўнага паліва і што «ніхто не замерзьне».

Падставай для спыненьня паставак расейскага газу стаў бізнэс-канфлікт вакол спыненых паставак у 2022 годзе. Напярэдадні Нэхамэр заявіў, што Аўстрыя «ня дасьць сябе шантажаваць».

Раней у OMV аўстрыйскім энэргетычным прадпрыемстве таксама казалі, што гатовыя да спыненьня імпарту расейскага газу і здольныя замяніць яго на пастаўкі з Італіі, Нямеччыны і Нідэрляндаў, а таксама ад іншых пастаўшчыкоў.