BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскі верталёт заляцеў у паветраную прастору Польшчы

Расейскі вайсковы верталёт Балтыйскага флоту парушыў паветраную прастору над тэрытарыяльнымі водамі Польшчы над Балтыкай, паведамляе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл. Паводле яго, “характар інцыдэнту сведчыць пра тое, што Расея правярае гатовасць нашых сістэм СПА”.

Інцыдэнт з расейскім верталётам адбыўся ў пятніцу ўвечары. Пасля таго як верталёт увайшоў у польскую паветраную прастору, яго назіралі Ваенныя радыёлакацыйныя сістэмы і грамадзянскія сістэмы Польскага агенцтва аэранавігацыі.

“Сілы і сродкі дзяжурнай СПА знаходзіліся ў пастаяннай гатовасці да забеспячэння бяспекі польскай паветранай прасторы”, – гаворыцца ў паведамленні вайскоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае: getty images