BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскія беспілотнікі зноў уварваліся ў паветраную прастору Беларусі

Чарговыя расейскія беспілотныя лятальныя апараты ўварваліся ў прастору Беларусі ў ноч на 22 і 25 лістапада, вынікае з паведамленняў камандавання Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны. 

Беспілотнік

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што за суткі (з 6 гадзін раніцы 24 лістапада да 6 гадзін раніцы 25 лістапада) было зафіксавана мінімум 38 заходаў расейскіх БПЛА ў паветраную прастору Беларусі, што з’яўляецца абсалютным рэкордам. 

Паводле інфармацыі групы, было зафіксавана не менш за 14 заходаў расейскіх дронаў у Беларусь.

Улады Беларусі пра парушэнні расейскімі беспілотнікамі паветранай прасторы краіны традыцыйна не паведамляюць.

Беларускае Радыё Рацыя