Мінулай ноччу расейскія войскі нанеслі ўдар па некалькіх абласцях Украіны.

Як паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак, расейскія войскі атакавалі Нікапальскі раён артылерыяй і баявымі дронамі. У выніку пацярпелі пяць чалавек, прыватны будынак і інфраструктура. Адзін паранены неўзабаве памёр у лякарні.
Згодна з інфармацыяй Генеральнага штабу Узброеных сіл Украіны, у ноч на 19 чэрвеня ад абстрэлаў таксама пацярпелі Херсонская вобласьць, дзе 9 чалавек атрымалі раненні, а таксама Данецкая — раненні атрымалі 13 мірных жыхароў.
Між тым у Саломенскім раёне Кіева пасля больш 39 гадзін завершана пошукава-выратавальная аперацыя, працягваецца разбор канструкцый. Пра гэта інфармуе агенцыя УНІАН. З-пад завалаў дасталі целы 23 загінулых.
Усяго ва ўкраінскай сталіцы ў выніку расейскага абстрэлу 17 чэрвеня загінулі 28 чалавек, больш за 140 паранены.
Беларускае Радыё Рацыя