На паведамленні аб інцыдэнце з перасячэннем украінска-беларускай мяжы двух украінскіх маніторынгавых каналаў, звязаных са службамі супрацьпаветранай абароны Украіны, звярнуў увагу «Флагшток». Пасля завяршэння атакі рэсурс рэзюмаваў, што Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расейскіх ракет уздоўж дзяржмяжы Беларусі і Украіны.

У адпаведнасці з дадзенымі маніторынгавай групы «Український Єнот», ракеты прайшлі над Брагінскім раёнам Гомельскай вобласці ў раёне пасёлка Камарын.
Паветраныя сілы ВСУ паведамілі, што ўсяго за ноч расейцы выпусцілі па ўкраінскай тэрыторыі 16 ракет розных тыпаў і 13 дронаў. Украінскія вайскоўцы збілі 12 ракет і ўсе беспілотнікі.






