Можна перамагчы Расею, але для гэтага трэба ў дастатковай ступені мець дапамогу ад Еўразвязу і ЗША. Таму ёсць спадзяванне, што як мінімум еўрапейская падтрымка будзе павялічвацца. Сваімі разважаннямі падзяліўся ўкраінскі палітолаг, эксперт Аналітычнага Цэнтру “Обʼєднана Україна” Дмітро Левусь:

– Адназначна можна сказаць, што дапамога ў вайсковым плане ніколі не была дастатковай, у першую чаргу са Злучаных Штатаў. Мы тут перажылі чарговае спыненне гэтай дапамогі, і дакладна можна сказаць, што калі б гэтая дапамога была большай, то і Расея б была ў іншым стане.
Дональд Трамп раней заяўляў, што зараз вядуцца перамовы аб спыненні агню і падзеле тэрыторый Украіны. Бліжэйшая мэта – 30-дзённае спыненне агню паміж украінскім і расейскім бокам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook/ObiednanaUkraina