BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расею “рашуча” папрасілі не прадастаўляць разведдадзеныя Ірану

Вашынгтон папярэдзіў Расею пра недапушчальнасць перадачы разведвальнай інфармацыі Ірану на фоне авіяўдараў амерыканскіх і ізраільскіх войскаў у рэгіёне.

Утыў Уіткаф. Фота Getty Images
Утыў Уіткаф. Фота Getty Images

Пра гэта паведаміў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф. Паводле яго слоў, ён асабіста перадаў адпаведнае папярэджанне расейскаму боку падчас размовы на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One, паведамляе Радыё Свабода.

«Я рашуча пра гэта заявіў», — адзначыў Уіткаф, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці звяртаўся ён да Масквы з патрабаваннем не перадаваць Тэгерану разведвальныя дадзеныя.

Напярэдадні, 6 сакавіка, амерыканскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасці паведамілі журналістам, што Расея можа перадаваць Ірану інфармацыю, якая выкарыстоўваецца для атак на амерыканскіх вайскоўцаў і аб’екты ЗША на Блізкім Усходзе. Пра гэта таксама пісала выданне The Washington Post, адзначыўшы, што Масква адыгрывае ўскосную, але істотную ролю ў пашырэнні рэгіянальнага канфлікту.