Сябры партый Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Народнай Грамады публічна агучылі аб сваім няўдзеле ў канферэнцыі «Новая Беларусь» 9 жніўня. Беларускія актывісты Руслан Хазін, Вячаслаў Епішка, Дзмітрый Балкунец і Паліна Шарэнда-Панасюк заклікалі правесці Устаноўчы сход беларусаў замежжа і пазбавіць Святлану Ціханоўскую міжнароднага даверу, гаворыць Руслан Хазін:
– Сфарміраваць законны, легітымны, празрысты прадстаўнічы орган беларускай дыяспары, які будзе абараняць нас, каардынаваць рэальную дапамогу, дамагацца справядлівасці і захоўваць і развіваць Беларусь, не віртуальную, а сапраўдную. Калі існуючы структуры не хочуць, або не могуць, то мы абавязаны зрабіць гэта самі.

Паводле Руслана Хазіна, яны таксама не будуць прымаць удзел у канферэнцыі «Новая Беларусь». Ідэю байкоту канферэнцыі падтрымаў і Нацыянальна-Вызвольны Рух Зянона Пазьняка з прызывам да беларусаў «не ісці на гэтае ганебнае мерапрыемства».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






